Жыхара Мядзельшчыны другі раз злавілі на браканьерстве

994

2 САКАВІКА пракуратура раёна накіравала ў суд крымінальную справу ў адносінах да жыхара вёскі Сосны. Мужчына 1988 года нараджэння здабыў рыбу забароненымі прыладамі (а гэта незаконная здабыча) менш як праз год пасля адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне.

Летась у сакавіку гэты чалавек ужо спрабаваў лавіць рыбу нератам у возеры Нарач, за што 10 красавіка раённы суд пакараў яго штрафам у памеры 675 рублёў. Але мужчына належных высноў не зрабіў. Сёлета ў першай дэкадзе лютага разам са знаёмым паставіў на возеры Нарач дзве лёскавыя сеткі. З дапамогай гэтых забароненых прылад 15 лютага здабылі двух шчупакоў, двух акунёў, а таксама шесць асобін сіга чудскага, чым нанеслі ўрон навакольнаму асяроддзю і рыбным запасам Рэспублікі Беларусь на агульную суму 754 рублі (26 базавых велічынь).

Дзеянні абвінавачванага райаддзел Следчага камітэтэта кваліфікаваў па частцы 1 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У пракуратуры раёна пагадзіліся з прававой кваліфікацыяй учыненага.

Другі рыбак прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Андрэй ГАВЕТА,

намеснік пракурора раёна, малодшы саветнік юстыцыі.

 

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц.