Праграма свята «Камарова — кола дзён».

229

d184d18dd181d1821-300x211На працягу двух дзён 18-19 чэрвеня 2011 года ў вёсцы Камарова пройдзе выстава-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў пад назвай «Камарова — кола дзён».

18 чэрвеня:

11.30-12.00 — урачыстае адкрыццё выставы-кірмашу;

11.00-19.00 — работа выставы-кірмашу, гандлёвых кропак на працягу ўсяго свята;

13.00-14.30 — правядзенне пасяджэння «круглага стала» на тэму: «Інфраструктура падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў абласцях (г. Мінску). Задача — стымуляванне развіцця»;

13.00-15.00 — правядзенне майстар-класаў па ганчарнай справе, лоза- і саломапляценні, выцінанцы, вышыўцы, разьбе па дрэве і іншых рамёствах;

12.00-14.00, 17.00-19.00 — святочны канцэрт;

14.00-17.00 — правядзенне спартыўна-забаўляльных мерапрыемстваў, дзіцячых конкурсаў з уручэннем сувенірнай прадукцыі, прызоў;

16.30-17.00 — цырымонія ўручэння дыпломаў і сувенірнай прадукцыі ўдзельнікам выставы-кірмашу;

19.00-21.00 — танцавальная праграма.

19 чэрвеня:

10.00-16.00 — працяг работы выставы-кірмашу;

11.30-15.00 — культурна-забаўляльная праграма;

15.00-16.00 — урачыстае закрыццё выставы-кірмашу.

Аргкамітэт мерапрыемства.