Прагаласаваў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін раёна Міхаіл Гардон

87

23 лютага на Вераснёўскім участку для галасавання №2, які месціцца ў будынку гімназіі-інтэрната Мядзела, на рэферэндуме па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прагаласаваў датэрмінова ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы, Ганаровы грамадзянін Мядзельскага раёна Міхаіл Гардон.

— Як для ўдзельніка вайны і чалавека, у якога фашысты расстралялі 17 чалавек — самых блізкіх, родных, у тым ліку бацькоў і 8-гадовага брата, для мяне самае галоўнае, што ў праект Канстытуцыі ўнесена палажэнне аб захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і праўды аб тых падзеях, аб гераізме савецкага народа ў барацьбе з фашыстамі. Думаю, што абноўленая Канстытуцыя Беларусі дасць новы штуршок да развіцця і дабрабыту нашых людзей, нашай краіны.