“Прафсаюзы — дзецям”

112

“Прафсаюзы — дзецям”У рамках акцыі “Прафсаюзы — дзецям” старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская разам з прадстаўнікамі ДУ “Мядзельскі ТЦСАН” з  салодкімі падарункамі наведалі шматдзетныя сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды. А гэта 20 дзяцей з 9 сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі Нарацкага, Мядзельскага і Сваткаўскага сельсаветаў. Прыемна, што пазней да гэтай акцыі далучыліся і члены БРСМ, якія раздалі дзятве канцылярскія прыналежнасці.