Прафсаюзныя актывісты далучыліся да грамадскага абмеркавання

65

Адбылося пасяджэнне прэзідыума савета Мядзельскага раённага аб’яднання  прафсаюзаў.  Разгледжаны законапраекты “Аб змяненні выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь” і “Аб Усебеларускім народным сходзе”. Цікава і даступна данёс прысутным асноўныя палажэнні дакументаў, вынесеных на грамадскае абмеркаванне, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка. Актывісты самага масавага грамадскага фарміравання мелі магчымасць задаць дакладчыку свае пытанні і тым самым далучыцца да абмеркавання  вынесеных на разгляд  пытанняў.

Прафсаюзныя актывісты далучыліся да грамадскага абмеркавання

Акрамя таго, на пасяджэнні прэзідыума ішла размова аб рабоце раённага аб’яднання, пярвічных прафсаюзных арганізацый галіновых прафсаюзаў з ветэранскімі арганізацыямі, а таксама наконт правядзення раённага агляду-конкурсу на лепшую прафсаюзную пярвічку.