Прафсаюз работнікаў АПК павіншаваў з надыходзячым Днём маці гаспадыню шмадзетнай сям’і

347

Напярэдадні Дня маці прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу наведалі шматдзетную сям’ю Губараў са Свіры. Візіт адбыўся ў рамках рэспубліканскай акцыі «Павіншуем маму разам». Мама, Марына Уладзіміраўна, працуе аператарам машыннага даення кароў на ферме «Свір» у таварыстве «Свір-агра».

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Сівіцкая павіншавала яе са святам, уручыла каштоўны падарунак, а дзецям — салодкія пачастункі.

У доме, дзе жывуць Губары, і каля яго — парадак: дапамагаюць па гаспадарцы і дзеці. А іх у сям’і  выхоўваецца шасцёра — Данііл, Ксенія, Раман, Марыя, Влада і Яраслаў.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"