Прафесійныя веды і клопат пра маленькіх пацыентаў уласцівы ўчастковаму ўрачу-педыятру Ірыне Роўда

490

Існуюць тры катэгорыі лю­дзей: мужчыны, жанчыны і жанчыны-ўрачы”, — пісаў канадзец Уільям Ослер толькі стагоддзе таму. Сёння ж прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва даюць клятву Гіпакрата не радзей за мужчын і нават колькасна пераважаюць у некаторых напрамках медыцыны — напрыклад, у педыятрыі. У далікатных пальчыках гэтыя разумніцы і прыгажуні трымаюць самае дарагое — здароўе нашых дзетак.

Як, напрыклад, участковы ўрач-педыятр цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Роўда (на здымку). Яе глыбокія прафесійныя веды спалучаюцца з чыста жаночым і амаль мацярынскім клопатам пра маленькіх пацыентаў. Ну а бацькі апошніх вельмі паважаюць Ірыну Васільеўну і бязмежна давераюць ёй.