КАМІТЭТ дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці пастаянна кантралюе ход продажу сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі збожжа дзяржаве.
Летась за невыкананне дзяржзаказу па пастаўцы збожжа (пшаніцы, ячменю, трыцікале) былі аштрафаваны (ад 50 да 100% кошту недапастаўленых аб’ёмаў зерня) многія гаспадаркі Вілейскага, Лагойскага, Мядзельскага і Слуцкага раёнаў. У бягучым годзе аналагічныя парушэнні выяўлены ў Валожынскім, Вілейскім і Маладзечанскім раёнах.
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2013 года №8 “Аб пераліку рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, а таксама дзяржаўных заказчыкаў па пастаўках (закупках) тавараў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб на 2013 год” Мінскай вобласці таксама даведзена заданне: паставіць дзяржаве 301 тону збожжа сёлетняга ўраджаю.Аднак па аператыўных даных камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама па стану на 1 жніўня 2013 года план па продажы гаспадаркамі збожжа дзяржаве ў цэлым па сталічнай вобласці выкананы толькі на 14,5%. Сярод раёнаў, якія значна недапрацоўваюць у адзначаным накірунку, — Барысаўскі, Валожынскі, Клецкі, Мінскі, Мядзельскі, Пухавіцкі, Смалявіцкі, Уздзенскі. Таму Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці нагадвае кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на неабходнасць выканання ўзятых абавязацельстваў па пастаўцы прадукцыі для дзяржпатрэб і звяртае іх увагу на сур’ёзныя адміністрацыйныя меры адказнасці ў сувязі з невыкананнем дзяржзаказу. Артыкулам 12.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана, што непастаўка (недапастаўка) тавараў для дзяржаўных патрэб цягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу на юрыдычную асобу ў размеры ад 50 да 100% кошту непастаўленай (недапастаўленай) прадукцыі.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.