Прадставілі новага галоўнага ўрача Мядзельскай ЦРБ

3080

Калектыву Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы 10 лютага прадставілі новага галоўнага ўрача — Марыну Субач. Для гэтага ва ўстанову завіталі старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч і намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак.

Аляксандр Прановіч пазнаёміў калектыў з працоўным шляхам Марыны Канстанцінаўны, пажадаў ёй стварыць дружны і баяздольны калектыў, які вырашаў бы ўсе ўскладзеныя на цэнтральную раённую бальніцу задачы, і забяспечыць паступальнае развіццё сістэмы аховы здароўя азёрнага края.

Прадставілі новага галоўнага ўрача Мядзельскай ЦРБПрадставілі новага галоўнага ўрача Мядзельскай ЦРБ

Марына Субач нарадзілася ў Вілейцы, мае вышэйшую адукацыю — у 1993 годзе закончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут. Прайшла шлях ад санітаркі да намесніка галоўнага ўрача па дзяцінству і родадапамозе Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Прадставілі новага галоўнага ўрача Мядзельскай ЦРБ