Прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК наведвалі будучых першакласнікаў

188

У рамках акцыі «Збяры партфель у школу» напярэдадні новага навучальнага года прадстаўнікі Мядзельскага райкама прафсаюза работнікаў АПК наведвалі шматдзетныя сем’і членаў прафсаюза, у якіх дзеці ідуць у першы клас.

На панядзелак наведалі 8 дзяцей.

Будучым школьнікам уручылі наборы для першакласніка з усімі неабходнымі прыладамі, а таксама пакеты з пачастункамі для усёй сям’і.

Дзецям і іх сем’ям жадалі моцнага здароўя, добрых вынікаў у справах, бадзёрага настрою, дабрабыту і ўтульнасці ў іх дамах, паведаміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Сівіцкая.

Прадстаўнікі  райкама прафсаюза работнікаў АПК наведвалі будучых першакласнікаў Прадстаўнікі  райкама прафсаюза работнікаў АПК наведвалі будучых першакласнікаў