Працай задаволена Іна Шпілеўская

63

Працай задаволена Іна ШпілеўскаяВЯДУЧЫ спецыяліст па актыўных банкаўскіх аперацыях аддзела кліенцкага менеджменту разлікова-касавага цэнтра № 10 у г. Мядзел, філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» г. Маладзечна — так мудрагеліста завецца пасада Іны Шпілеўскай, на якой працуе ўжо 6 гадоў. А да гэтага, пасля заканчэння факультэта бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ў 2004 годзе, была вядучым бухгалтарам ЖКГ у к. п. Нарач. Набыла вопыт работы па спецыяльнасці і ў 2007 годзе перайшла ў ААТ «Белаграпрамбанк». З боку бухгалтарская праца не выглядае прывабнай у плане рамантыкі, творчасці, прэстыжу. У юнацкім узросце цяжка знайсці падлетка, які марыць стаць бухгалтарам. Не марыла пра гэту прафесію і Іна. Яна жадала быць настаўнікам, але мама і старэйшая сястра працавалі эканамістамі, і пад іх уплывам дзяўчына паступіла ў БДЭУ. Аб чым зараз не шкадуе. Гэта адна з распаўсюджаных і запатрабаваных прафесій. Ніводная арганізацыя не можа абысціся без бухгалтара, а ў буйных прадпрыемствах у бухуліку задзейнічана па некалькі чалавек. Так, рамантыкай не пахвалішся, але граматны і сумленны чалавек атрымлівае задавальненне ад любой добра зробленай працы. А калі ад яе залежыць і поспех цэлага калектыву, прыемна ўдвайне. Кіраўніцтва банка працай Іны задаволена.

Георгій ПРЫСМАКОЎ.

Фота аўтара.