Планавыя праверкі ў школах паказалі

84

Планавыя праверкі ў школах паказаліПАДЧАС планавых праверак Сваткаўскай СШ імя М. Танка, Будслаўскай СШ імя П. Мядзёлкі і Пузыроўскага ВПК дзіцячы сад-СШ высветлена, што там прыняты меры па ўхіленні парушэнняў норм і правілаў пажарнай бяспекі. З моманту апошняй праверкі ў Будслаўскай СШ у актавай зале заменены каркас падвясной столі. У Пузыроў¬скім ВПК дзіцячы сад-СШ устаноўлена сістэма пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння, драўляныя канструкцыі даху апрацаваны вогнеахоўным рэчывам. Аднак, ва ўстановах адукацыі не арганізаваны паўсядзённы кантроль за ўхіленнем рэжымных парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, навучанне работнікаў патрабаванням пажарнай бяспекі арганізавана не на належным узроўні. Ва ўсіх правераных школах былі ўстаноўлены парашковыя вогнетушыцелі з пратэрмінаванай перазарадкай. А ў Будслаўскай СШ і Пузыроўскім ВПК дзіцячы сад-СШ пажарныя рэзервуары не запоўнены вадой да праектнай адзнакі. У ТАА “Нарацкая ніва-2004” пратэрмінаваныя супрацьпажарныя мерапрыемствы выкананы.

Ю. ВАШКІНЭЛЬ.

Галоўны спецыяліст ІДПН РАНС, маёр унутранай службы.