10 чалавек на веласіпедах на чале з айцом Генрыхам прыехалі з Мядзела. Самы малады ўдзельнік — 11-класнік Дзяніс Сівіцкі, самы дарослы — Аляксандр Казапалянскі (50 год).
Дзмітрый Дубовік вітае Мядзельскую велапілігрымку.
***
У Будслаў прыйшла пілігрымка са Смаргоні
***
Пілігрымы з Глыбокага
===
Упершыню з Нарачанскай пілігрымкай прыйшла ў Будслаў матуля шасці дзетак Аксана Каробчыц. Трое з іх былі ў дарозе да святыні разам з матуляй.
===
Ірына Рэксць удзельнічае ў пілігрымцы 20-ты раз. Расказвае:
- Пайсці ў пілігрымку падштурхоўвае вера. Кожны з нас мае свае інтэнцыі . А яшчэ пілігрымка стварае настрой, натхняе на добрыя ўчынкі. Не магу сказаць, што важней: пілігрымка ці непасрэдна ўдзел у фэсце. Мабыць, усё ў комплексе.
Два гады арганізаваных пілігрымак не было па прычыне пандэміі, таму сёння ўдзельнічаю ў фэсце з асаблівым пачуццём. Звярнула ўвагу: гэтым разам амаль няма гандлёвых палатак, як на звычайным базары. Столькі ўсяго цікавага, самаробнага!
***
Сярод іншага прадаецца ў Будславе святарскае адзенне. Прыгажосць невыказная!