Першыя гектары азімага жыта ўбралі ў ААТ “Занарачанскі”. Абмалочваюць і ячмень

86

ПЕРШЫЯ гектары азімага жыта ўбралі ў ААТ “Занарачанскі”, ураджайнасць — 32 ц/га. Як паведаміў дырэктар таварыства Аляксандр Бачко, уборку азімага жыта, якога маецца 770 га, распачалі Іван Сурвіла і Аляксей Селюкоў, а ўчора да іх падключыліся астатнія пяць экіпажаў.

Больш за 30 ц/га дае і яравы ячмень, які абмалацілі на 154-х з 343 га.