Перадавікоў сельгасвытворчасці ў аграгарадку Нарач павіншаваў Аляксандр Даніленка

870

З нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК на Мядзельшчыне ўзнагародзілі шэраг перадавікоў. У прыватнасці, у Нарацкім сельскім Доме культуры перадавікоў сельгасвытворчасці павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Даніленка.

Аляксандр Іванавіч падкрэсліў, што гэты сельскагаспадарчы год для Мядзельшчыны склаўся нядрэнна. Асноўныя паказчыкі выкананы. Ужо можна казаць, што мы забяспечаны ў поўным аб’ёме кармамі, збожжафуражом, выкананы дзяржзаказ. Сёлета ўпершыню ў раёне намалочана 10,5 тысячы тон кукурузы на зерне. Гэта добрае падспор’е для гаспадарак у якасці кармоў, а таксама магчымасці зарабіць на яе продажы. Мы добра спрацавалі па рапсе, рэалізаваўшы ў поўным аб’ёме дзяржзаказ. Справіліся і з дзяржзаказам на півавараны ячмень.

Аляксандр Даніленка выказаў словы па­дзякі ўсім, хто вынікова працуе ў сферах АПК і перапрацоўкі і правёў цырымонію ўзнагаро­джвання.

Перадавікоў сельгасвытворчасці ў аграгарадку Нарач павіншаваў Аляксандр Даніленка

Ганаровай граматай райвыканкама Аляксандр Даніленка ўзнагародзіў аператара лініі разліву ў вытворчасці харчовай прадукцыі ТАА “Вінакурня Нарач” Галіну Будзянскую, слесара-рамонтніка Нарацкага вытворчага ўчастка ААТ “Мінскі малочны завод №1” Станіслава Кальчынскага, аператара машыннага даення ДПУ “Нацыянальны парк “Нарачанскі” Крысціну Баравую, трактарыста-машыніста гэтай жа арганізацыі Аляксандра Савельева.

Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена кладаўшчыку Нарацкага вытворчага ўчастка ААТ “Мінскі малочны завод №1” Алене Бабіч, слесару па абслугоўванні і рамонце абсталявання ТАА “Вінакурня Нарач” Генадзю Вярэньку, сыраробу-майстру Нарацкага вытворчага ўчастка ААТ “Мінскі малочны завод №1” Катрыне Нікалаенка, кантралёру харчовай прадукцыі ТАА “Вінакурня Нарач” Ганне Харэвіч. Ганаровага дыплома райвыканкама ўдастоена ТАА “Нарачанская Ніва 2004”.

Іна ЯРЧАК.

Перадавікоў сельгасвытворчасці ў аграгарадку Нарач павіншаваў Аляксандр Даніленка Перадавікоў сельгасвытворчасці ў аграгарадку Нарач павіншаваў Аляксандр ДаніленкаПерадавікоў сельгасвытворчасці ў аграгарадку Нарач павіншаваў Аляксандр ДаніленкаПерадавікоў сельгасвытворчасці ў аграгарадку Нарач павіншаваў Аляксандр Даніленка Перадавікоў сельгасвытворчасці ў аграгарадку Нарач павіншаваў Аляксандр Даніленка Перадавікоў сельгасвытворчасці ў аграгарадку Нарач павіншаваў Аляксандр Даніленка Перадавікоў сельгасвытворчасці ў аграгарадку Нарач павіншаваў Аляксандр Даніленка Перадавікоў сельгасвытворчасці ў аграгарадку Нарач павіншаваў Аляксандр Даніленка