Педагогі Мядзельшчыны ўдзельнічаюць у праекце «Сельскі настаўнік»

599

У сталічнай вобласці па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама ўпершыню праходзіць маштабны праект «Сельскі настаўнік».  

Удзельнікамі яго сталі 46 педагогаў сельскіх школ з розных куткоў Міншчыны. Сярод іх і прадстаўнікі Мядзельшчыны: сям’я настаўнікаў са Старагабскай сярэдняй школы Алена і Іван Босыя і дырэктар Сырмежскай базавай школы Людміла Арэхава.

Педагогі Мядзельшчыны ўдзельнічаюць у праекце «Сельскі настаўнік»

Прагаласаваць за ўдзельнікаў праекта можна на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Анлайн-галасаванне працягнецца да 26 верасня.

Пераможцаў назавуць на абласным свяце да Дня настаўніка.

Падтрымайце нашых землякоў!