Паспяхова вырашае пастаўленыя задачы раённы аддзел Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Калектыў раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва невялікі. У ім працуюць тры спецыялісты — Ірына Лукашэвіч, Наталія Чарняўская і Алена Вайнілка, а таксама тры тэхнічныя работнікі — Эдуард Таразевіч, Людміла Купрэвіч, Валянцiна Чарняўская. Кожны з іх — на сваім месцы душу ўкладвае ў даручаную справу. Старажылам у сістэме з’яўляецца Ірына Тадэушаўна. Спецыяліст са стажам і Наталія Іванаўна. Гэта адказны, вопытны, кампетэнтны па ўсіх пытаннях работнік. Нездарма за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам Наталія Чарняўская ўзнагароджана Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Добрасумленным, адказным спецыялістам зарэкамендавала сябе і Алена Яўгенаўна.
Сярод ветэранаў райаддзела — Ірына Бладыка, Ірына Валасевіч, Лізавета Папок, Галіна Яновіч, Валянцін Бабровіч.
Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 6.01