Папярэдзім пажары

74

Папярэдзім пажарыПА стану на 25 лістапада 2013 года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 1250 пажараў, на якіх 180 чалавек загінула, з іх 8 дзяцей. За гэты ж час у нашым раёне адбылося 30 пажараў, у агні загінулі 3 чалавекі. Гібель людзей на пажарах альбо пры ўзнікненні розных іншых надзвычайных сітуацый уяўляе незваротную страту як для родных і блізкіх, так і для грамадства.

У сувязі з наступленнем асенне-зімовага ацяпляльнага сезона і з мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей асабовым складам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па выхадных праводзяцца пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы. У ходзе іх задзейнічаны ўсе суб’екты прафілактыкі. Кожны тыдзень арганізуюцца праверкі супрацьпажарнага стану домаўладанняў мнагадзетных сем’яў і тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, злоўжываючых спіртнымі напіткамі. Падчас наведвання жылога сектара праводзяцца інструктажы па пажарнай бяспецы. Асаблівая ўвага надаецца захаванню рэжыму палення печак, правілам карыстання газам, адкрытым агнём, электранагравальнымі прыборамі. Вядзецца размова аб недапушчэнні курэння ў пасцелі. Нагадваем дарослым, каб яны не пакідалі непаўналетніх адных без нагляду. Усе домаўладальнікі атрымліваюць наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.

У прайшоўшыя выхадныя праверана 168 домаўладанняў, праінструктавана 189 чалавек. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі 17 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Да найбольш характэрных з выяўленых парушэнняў адносяцца: няспраўнасць пячнога ацяплення, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, устаноўленых у дамах, курэнне ў жылых памяшканнях.

Паважаныя жыхары раёна! Захоўвайце меры пажарнай бяспекі. Памятайце, веданне і выкананне іх абароніць вас ад пажараў!

А. САКАЛДЫНСКІ.

Інспектар ІДПН раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, старшы лейтэнант унутранай службы.