Буслік паедзе ў «Зубраня». Як ратавалі маладога бусла, які зваліўся з гнязда

306

У ЧАЦВЕР раніцай у рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскі Раманаўшчына Зоя БУРКО. Расказала: з гнязда зваліўся малады бусел, у яго пашкоджана крыло. Не выжыве, патрэбна дапамога.

Буслік паедзе ў "Зубраня". Як ратавалі маладога бусла, які зваліўся з гнязда

Уладкаванне скалечанай птушкі не ў кампетэнцыі рэдакцыі. Таму пра тэлефанаванне Зоі Аляксандраўны мы паведамілі ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Начальнік інспекцыі Анатолій Леонік паабяцаў выехаць па бусліка. Я напрасілася следам — каб сфатаграфаваць і расказаць вам.

Бусліка знайшлі, дзе і казала Зоя Аляксандраўна. З пашко­джаным крылом птушка ўцячы не магла, і Анатолій Уладзіміравіч лёгка злавіў яе.

— Які далейшы лёс бусліка? — пытаю.
— Адвязём у НДЦ “Зубраня”, там ёсць неабходныя ўмовы, — адказаў Анатолій Уладзіміравіч. — Гэта ўжо трэцяя такая птушка за лета.

Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота аўтара.