Памяць расстраляных землякоў ушанавалі ў Мядзеле

305

22 студзеня споўніцца 80 год з дня расстрэлу савецкіх актывістаў у Мядзеле. Напярэдадні сумнай даты адбыўся мітынг памяці ля памятнага знака на месцы расстрэлу — знаходзіцца ён на беразе возера Мястра.

Прыйшлі ўшанаваць памяць ахвяр фашызму прадстаўнікі музея народнай славы, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, раённага савета ветэранаў.

Па імёнах прыгадалі загінуўшых, хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць, да памятнага знака ўсклалі вянок.

Памяць расстраляных землякоў ушанавалі ў МядзелеПамяць расстраляных землякоў ушанавалі ў МядзелеПамяць расстраляных землякоў ушанавалі ў Мядзеле Памяць расстраляных землякоў ушанавалі ў МядзелеПамяць расстраляных землякоў ушанавалі ў Мядзеле Памяць расстраляных землякоў ушанавалі ў Мядзеле Памяць расстраляных землякоў ушанавалі ў Мядзеле