Падвялі вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару

88

У РАЁННЫМ этапе рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару прыняў удзел 41 вучань з 14-ці школ. У васьмі секцыях было прадстаўлена 28 работ.

Дыпломамі І ступені адзначаны шэсць даследаванняў. У секцыі «Беларуская мова і літаратура» гэта «Лінгвакультуралагічны аналіз канцэпта “Крыніца” (на матэрыяле беларускай паэзіі)» Аляксандры Квяткевіч і Міланы Прудніковіч са Сваткаўскага ВПК д/с-СШ імя Максіма Танка, у секцыі «Матэматыка» — «Гэта дзівоснае лічэнне» Усевалада Тачылава і Дзмітрыя Бабіча са Свірскага ВПК д/с-СШ, у секцыі «Гісторыя» — работа «Мядзельшчына: палітыка генацыду і Халакосту (1941-1944 гг.)» Маргарыты Амельяновіч са Старагабскага ВПК д/с-СШ. У секцыі «Біялогія і экалогія» — «Комплексная ацэнка змен экалагічнага стану ракі Сермеж за 2006-2022 гады» Надзеі Блажэвіч і Алісы Дангель з Нарацкай СШ №1, у секцыі «Хімія» — «Атрыманне каўчука з дзьмухаўца лекавага» Валерыя Росліка з Занарацкай СШ, у секцыі «Геаграфія» — «Вызначэнне чысціні ручаёў метадамі бія­індыкацыі» Ульяны Куркуль з Нарацкай СШ №2. Дыпломамі ІІ ступені адзначаны 6 работ, ІІІ ступені — 5.

Фото иллюстрационное, pixabay.com