Падведзены вынікі комплексных раённых вучэнняў па грамадзянскай абароне

106

Сёння, 26 жніўня, у райвыканкаме падведзены вынікі комплексных раённых вучэнняў па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароне.

На працягу трох дзён, з 24-га па 26-га жніўня 2022 года, на тэрыторыі раёна адпрацоўваліся ўводныя, якія датычылі самых розных непрадбачаных сітуацый, якія могуць мець месца, і дзеянні службаў па аператыўным іх ухіленні.

Як адзначыў, падводзячы вынікі вучэнняў прадстаўнік абласной структуры МЧС Станіслаў Івуць, такія мерапрыемствы патрэбны, каб забяспечыць дакладнае і поўнае ўзаемадзеянне ўсіх службаў і падраздзяленняў. Са станоўчага боку Станіслаў Іванавіч адзначыў дзеянні ў ходзе вучэнняў медыцынскіх работнікаў, раённай ветстанцыі і Мядзельскай ЖКГ.

У сваю чаргу старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч паабяцаў пасля атрымання даведкі аб ходзе вучэнняў падрабязна вывучыць сітуацыю і даць ацэнку кадрам.