Падведзены вынікі фотаконкурсу

64

Пятнаццаць дзён лета працягваўся фотаконкурс «Мядзельшчына ў кветках», які аб’явіла рэдакцыя «Нарачанскай зары». Здымкаў на яго атрымалі вельмі шмат. Жыхары раёна дзялі­ліся, якімі яркімі фарбамі расквітнелі іх падворкі і клумбы, якія цудоўныя букеты атрымаліся з сонечных кветак і якая прыгажосць вырасла ў дзікай прыродзе.

Шчыра дзякуем усім удзель­нікам конкурсу. А гэта Таццяна Лосева, Вольга Паслед, Алена Гірын, Марыя Мялешка, Марыя Бародзіч, Вольга Багданава, Святлана Пальцава, Алена Малько, Віталій Клімянок, Наталія Каўрус, Наталля Шастаковіч, Валянціна Станілевіч, Таццяна Грэлік, Святлана Сіняўская, Валянціна Дрозд, Алёна Кос, Cвятлана Лётка, Паліна Аўрэйцавіч, Людміла Грузд, Надзея Маслоўская, Наталля Шукела,  Ганна Навуменка, Наталля Малько, Мар’яна Сяклюцкая, Ядзвіга Маслоўская, Валерый Журавовіч, Алена Грышкевіч, Ганна Місуна. Асабліва актыўна ўдзельнічалі ў фотаконкурсе Валянціна Субач, Яніна Дземідовіч, Таццяна Ефімава і Наталля Лётка. Некаторыя дасылалі здымкі з дапамогай сацсетак і мэсенджараў, таму даём, як яны прадстаўлены там: Анастасія Канстанцінава (Шчамель), Людміла Акуневіч (Гарыдавец), Тамара Цяляк (Кучынская), Марыя Адамовіч (Місуна), Аксана Позныш (Кушнір), Алеся Баброва (Кароль), Марына, Tanay Zholn, Filipina.

Алена Калясень да свайго здымка і верш даслала:

А такие вот сережки

Видим в школе из окошка.

Где такая красота?

Кривичи, УПК.

Як і абяцалі, лепшыя здымкі (тут давялося ўліч­ваць і тое, як яны будуць глядзецца ў чорна-белым варыянце) надрукаваны ў сённяшнім нумары газеты.  Некалькі ўжо друкавалі раней. А яшчэ запрашаем жыхароў Мядзельшчыны гэтак жа актыўна удзельнічаць у нашых конкурсах і надалей.

Рэдакцыя.