Падарожнічалі ў краіну раслін. Віртуальна

220

Падчас зімовых канікулаў у Старлыгскай школе-садзе адбылася сустрэча з супрацоўнікамі навуковага аддзела Нацыянальнага парку «Нарачанскі». З вучнямі малодшых класаў і выхаванцамі садка ішла размова пра прыродныя багацці нашага краю. Дзякуючы прэзентацыі дзеці змаглі здзейсніць віртуальнае падарожжа ў краіну раслін. А яшчэ яны разам складалі казку.