Пачаўся дэкаднік пажарнай бяспекі

492

З 18 па 29 студзеня на Мядзельшчыне праходзіць дэкаднік пажарнай бяспекі. Яго мэта — правядзенне комплексу арганізацыйных і прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на стабілізацыю аператыўнай абстаноўкі з пажарамі і зніжэнне рызыкі гібелі людзей ад знешніх прычын. У час дэкадніка асноўныя намаганнні накіраваны на абследаванне домаўладанняў пажылых грамадзян і інвалідаў (найперш — адзінокіх і якія жывуць адны), сем’яў (шматдзетных і тых, у якіх дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы), асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і вядуць асацыяльны лад жыцця.

Паважаныя жыхары Мядзельшчыны! Памятайце: неасцярожнасць у абыходжанні з агнём можа прывесці да непапраўных наступстваў.

Ірына КАРАПЕЦЯН,

інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц.