Новыя прызначэнні

60

Новыя прызначэнніРАСПАРАДЖЭННЕМ старшыні раённага выканаўчага камітэта Ільі Шацько начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама з 1 жніўня 2013 года прызначана Т. У. Хацяновіч.

Таццяна Уладзіміраўна

ХАЦЯНОВІЧ

Нарадзілася 7 ліпеня 1970 года ў вёсцы Трыданы Мядзельскага раёна. Адукацыя — вышэйшая, у 1996 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, у 2008 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасці па адукацыі — матэматыка і інфарматыка, дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія. Працоўную дзейнасць пачала ў жніўні 1989 года настаўніцай пачатковых класаў Лацвянскай сярэдняй школы. Са снежня 2004 года Таццяна Уладзіміраўна — спецыяліст першай катэгорыі аддзела адукацыі райвыканкама, з сакавіка 2007 і да апошняга часу — начальнік аддзела па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта.