Новыя прызначэнні

71

Новыя прызначэнніРАСПАРАДЖЭННЕМ старшыні райвыканкама Ільі Шацько першым намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання з 1 жніўня гэтага года прызначаны Д. С. Калясень.

Дзяніс Сяргеевіч

КАЛЯСЕНЬ

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў вёсцы Траянаўка Барысаўскага раёна. Адукацыя — вышэйшая, у 2005 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, у 2011 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасці па адукацыі — тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці, кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу. Працоўную дзейнасць пасля службы ва Узброеных Сілах пачаў у 2006 годзе на пасадзе галоўнага інжынера сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Рубяжэвічы” Стаўбцоўскага раёна. У 2010 годзе Дзяніс Сяргеевіч узначаліў гэту гаспадарку, праз год да яе далучылі ААТ “Тонава”. З тых пор і да апошняга часу Д. С. Калясень працаваў дырэктарам ААТ “Рубяжэвічы”.