Новыя прызначэнні

61

Новыя прызначэнніРАСПАРАДЖЭННЕМ старшыні райвыканкама Ільі Шацько ад 2 ліпеня 2013 года начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта прызначана Галіна Красоўская.

Галіна Міхайлаўна КРАСОЎСКАЯ

Нарадзілася 15 чэрвеня 1980 года ў вёсцы Лоск Валожынскага раёна. Адукацыя — вышэйшая, у 2007 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, у 2013 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасць па адукацыі — рэжысура і дзяржаўнае кіраванне. Працоўную дзейнасць Г. М. Красоўская пачала ў жніўні 2000 года культарганізатарам у санаторыі “Сосны” Мядзельскага раёна. Са студзеня 2003 года — другі сакратар, з красавіка 2005 года і да апошняга часу — першы сакратар Мядзельскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ”.