Новости Мядельского района

100

Новости Мядельского районаУ ГЭТЫЯ жнівеньскія дні найвышэйшых вытворчых паказчыкаў дабіваюцца жывёлаводы фермы «Новікі» ААТ «Сваткі». Сярэднясутачны надой малака ад каровы тут складае 24,8 кілаграма.

***

ХЛЕБАРОБЫ ААТ «Сваткі» засыпалі ў засекі дзяржавы 1142 тоны збожжа новага ўраджаю. На другім месцы ААТ «Пруднікі-Агра» — 625 тон.

***

НА палетках НП «Нарачанскі» кожны са 100 гектараў азімай пшаніцы даў па 36,5 цэнтнера зерня. Парадавалі азімы ячмень, ураджайнасць якога склала 36,1 цэнтнера з гектара, авёс — 43,8 цэнтнера з гектара.

***

НА тэрыторыі паляўнічых угоддзяў НП «Нарачанскі» і эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі «Мядзел» з 11 жніўня адкрываецца сезон палявання на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную дзічыну, вальдшнэпа, вехіра, шызага галуба, перапёлку. Паляваць на рабчыка і шэрую курапатку можна будзе з 1 верасня, а на гусака белалобага, гуменніка, шэрага і казарку канадскую — з 15 верасня.