Новости Мядельского района

148

Новости Мядельского районаУпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама запрашае ўсіх непрацуючых інвалідаў, якія маюць прафесійныя і працоўныя рэкамендацыі для аказання дапамогі ў атрыманні прафесійнай падрыхтоўкі па рабочых спецыяльнасцях, а таксама ў працаўладкаванні. Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца ў сектар занятасці насельніцтва па адрасе: г. Мядзел, вул. 17 верасня, 7, каб. 7, тэл.: 54-8-42, 55-8-35.

***

Дзецям-сіротам у рамках святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей раённае аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» уручыла салодкія падарункі і мяккія цацкі.

***

У раённым Цэнтры культуры 14 чэрвеня пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю ўтварэння сістэмы аховы здароўя раёна і прафесійнаму святу — Дню медыцынскіх работнікаў. Пачатак — у 15 гадзін.

***

Па 10 чэрвеня на тэрыторыі раёна праходзіць прафілактычная акцыя «Колаў менш — небяспекі больш». Праводзіцца яна ў мэтах павышэння ўзроўню бяспекі дарожнага руху, прафілактыкі здарэнняў з удзелам вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў.

***

У трэцім міжнародным конкурсе мастацтваў «Talented kids» у Мінску прынялі ўдзел прадстаўнікі цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна — пераможца раённых спаборніцтваў па чырлідынгу ў малодшай узроставай групе каманда «Diamonds». Землякі занялі трэцяе месца ў намінацыі «Эстрадны танец. 6-10 год». Узнагародзілі дзяцей медалямі і дыпломамі.