Новости Мядельского района

131

Новости Мядельского районаПашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд 2018-2019 гадоў з 116 спажыўцоў цеплавой энергіі атрымалі 42. А з 56 крыніц цеплаэнергіі пашпарты маюць 38. Гатоўнасць кацельняў камунгаса складае 100 працэнтаў.

***

Цэнтральная раённая бальніца папоўнілася маладымі спецыялістамі. Да абавязкаў прыступілі тры ўрачы (стаматолаг-тэрапеўт, псіхолаг, урач-псіхіятр-нарколаг), а таксама 16 чалавек сярэдняга медперсаналу, якіх накіравалі ва ўстановы аховы здароўя аг. Нарач, Свіры, Крывічоў, Слабады і Мядзела. Таксама працуюць 2 урачы-інтэрны па агульнай урачэбнай практыцы.

***

На сайце НДЦ “Зубраня” пачаўся зваротны адлік з дакладнасцю да секунды да 50-годдзя цэнтра, якое адсвяткуюць у жніўні наступнага года.