ХЛЕБАРОБЫ ААТ «Занарачанскі» пасеялі 310 гектараў яравых збожжавых і зернебабовых культур, ААТ «Сваткі» — 250 гектараў. Не распачыналі сяўбу яравых у ТАА «Нарачанская Ніва 2004».
***
двойчы за мінулы тыдзень падраздзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай службы райаддзела па надзвычайных сітуацыях выязджалі на тушэнне загарання сухой травы і адзін раз — на тушэнне пажару ў г. п. Свір, дзе
агнём пашкоджаны хлеў і лазня.
***
У НДЦ «Зубраня» прайшло адкрыццё XI рэспубліканскага злёту выдатнікаў вучобы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, нязменным дэвізам якога з’яўляюцца словы «Ад якасці адукацыі — да якасці жыцця».
***
больш за 7300 чалавек набыло пуцёўкі на платнае аматарскае рыбалоўства на вадаёмах Нацыянальнага парку «Нарачанскі» за тры месяцы. За гэты перыяд выяўлены і прыцягнуты да адказнасці 11 парушальнікаў правілаў рыбалоўства і рэжыму прыродных тэрыторый, што асабліва ахоўваюцца.