Новости Мядельского района

123

Новости Мядельского районаУ цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз». Яна складалася з этапаў «Рэбусы», «Піянерская інтуіцыя», «Чым жыве піянерыя», «Сацыяльная рэклама», заданняў «Зроблена ў Беларусі», «Дзіцячае Еўрабачанне-2018». Дыпломам І ступені ўзнагароджана каманда «Касцёр» дружыны Мядзельскага ВПК яслі-сад-СШ, ІІ ступені —«Дзяўчаты» піянерскай дружыны імя Яўгена Вяршылы Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Дыплом ІІІ ступені атрымала каманда «Актывісты» піянерскай дружыны «Кімберліт» гімназіі-інтэрната Мядзела.

***

З 14 па 16 снежня ў НДЦ «Зубраня» адбыўся рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Крышталёвы зубр». Ён прайшоў у рамках спецыялізаванай змены, якую цэнтр арганізаваў сумесна з Беларускай лігай інтэлектуальных каманд. За час турніру ўдзельнікам трэба было згуляць у «Сваю гульню», «Брэйн-рынг», «Што? Дзе? Калі?». Перамагла каманда «OldTown» з Мінска.

***

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры сёння праходзіць раённая спартакіяда сярод сельскіх жыхароў. Спаборнічаюць яны ў валейболе, настольным тэнісе, дартсе, гіравым спорце, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

***

У Мядзеле каля ФАЦа ў чацвер запрацаваў каток. Наведванне яго са сваімі канькамі бясплатнае. Таксама іх можна ўзяць напракат. Для дарослых гэта каштуе 2 рублі за гадзіну (да 23 снежня танней — 1,5 рубля), а для школьнікаў — паўтара рубля (да 23 снежня — 1 рубель).

***

З 22 па 26 снежня дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю «Цвярозы вадзіцель», накіраваную на папярэджанне ДТЗ па віне асоб, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення ці не маюць вадзіцельскага пасведчання.