Новости Мядельского района

120

Новости Мядельского районаЯк паведамілі ў аддзеле загс райвыканкама, у лістападзе ў раёне рашэнне стварыць сям’ю выказалі 12 пар. Менавіта столькі шлюбаў зарэгістравана за гэты перыяд.

***

Серыя навагодніх мерапрыемстваў распачнецца ў пятніцу канцэртнай праграмай “Навагодні калейдаскоп”, якую падрыхтавалі настаўнікі і навучэнцы Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў. Адбудзецца яна ў канцэртнай зале раённага Цэнтра культуры, пачатак — у 18 гадзін.

***

Адхіленне ад нормы на +1,20С зафіксавана азёрнай станцыяй “Нарач” у першай дэкадзе снежня, а ў панядзелак гэты паказчык стаў большым на чатыры градусы. На возеры Нарач назіраюцца заберагі ад 50 да 100 метраў, ледастаў адсутнічае.