Вызначылі пераможцаў агляду-конкурсу на лепшае святочнае афармленне прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна

359

РАШЭННЕМ раённага выканаўчага камітэта падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшае святочнае афармленне прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў азёрнага краю да Новага 2022 года. Вызначаны пераможцы. Узнагароджанне іх прайшло
ва ўрачыстай абстаноўцы падчас нарады ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны.

Першае месца журы аднагалосна прысудзіла Мядзельскаму раёну газазабеспячэння (начальнік Максім Церах). На другім месцы — Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня” (дырэктар Надзея Ануфрыева). А трэцяе заняў санаторый “Прыазёрны” (дырэктар Сяргей Нехвядовіч).

Усім пераможцам прызначаюцца граматы і грашовае ўзнагароджванне за кошт сродкаў раённага бюджэту: у памеры пяці базавых велічынь — за першае, і трох — за другое і за трэцяе месцы.

Акрамя таго, заахвочаны дыпломамі і спецыяльнымі прызамі раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і раённага аб’яднання прафсаюзаў установы, якія прынялі актыўны ўдзел у аглядзе-конкурсе. У ліку іх — Нарацкая сярэдняя школа №2, Мядзельская сярэдняя школа №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, Мядзельскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа, дзіцячы сад в. Палессе, Княгінінскі сельскі выканаўчы камітэт.

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com