Назвалі пераможцаў раённага агляду-конкурса на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю

365

СЁННЯ, 3 снежня, у другой палове дня адбыўся прэзідыум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. Галоўнае пытанне, якое разгледжана на ім, — аб вытворчым траўматызме, павышэнні эфектыўнасці грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы ў рамках патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні бяспекі і дысцыпліны” на прадпрыемствах і ў арганізацыях азёрнага краю.

Назвалі пераможцаў раённага агляду-конкурса на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю

Адначасна з разглядам гэтага і іншых пытанняў старшыня аб яднання Святлана Чарняўская уручыла адпаведныя граматы і каштоўныя падарункі тым, хто перамог у раённым аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю. Пераможцамі ў ім выйшлі “пярвічкі” Нарацкага вытворчага ўчастка Маладзечанскага малочнага камбіната, тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і гімназіі-інтэрната горада Мядзела.

Назвалі пераможцаў раённага агляду-конкурса на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю