Навіны Мядзельшчыны

75

Навіны МядзельшчыныУ ПЯТНІЦУ, 27 снежня, 5 вучняў з нашага раёна сталі ўдзельнікамі дабрачыннага навагодняга свята ў Мінску ў Палацы Рэспублікі з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Акрамя таго, па ініцыятыве старшыні райвыканкама Ільі Шацько ў рамках акцыі “Нашы дзеці” ў чацвер 7 хлопчыкаў і дзяўчынак з мнагадзетных сем’яў пабывалі ў Мінск-арэне на лядовым прадстаўленні “Зімняя лядовая казка”, а ў суботу — 20 школьнікаў на ёлцы ў Палацы Рэспублікі. У гэты ж дзень дэлегацыя з Мядзельшчыны ў складзе 12 дзяцей прыняла ўдзел у дабрачынным абласным свяце ў Слуцку.

У МЯДЗЕЛЕ на плошчы Шаранговіча ўстаноўлена галоўная навагодняя ёлка. Вырасла прыгажуня, вышыня якой звыш 10 метраў, каля вёскі Круглава Крывіцкага лясніцтва ДПУ Нацыянальны парк “Нарачанскі” (ляснічы Дзмітрый Паўлоўскі).

У НАВАГОДНЮЮ ноч у райцэнтры на плошчы Шаранговіча каля ўпрыгожанай галоўнай ёлкі адбудзецца народнае гулянне з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі, якое будзе доўжыцца ад адной да чатырох гадзін раніцы. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.Як паведамілі з РВУП “Мядзельская ЖКГ”, для ўпрыгожання горада і к. п. Нарач напярэдадні свята набыты шары, якія свецяцца. Акрамя таго, новыя гірлянды з’явіліся, як на вуліцах Мя¬дзела, так і аграгарадка Нарач, г. п. Свір і Крывічы. Упрыгожаны таксама да свята будынкі ўнітарнага прадпрыемства і яго філіяла ў курортным пасёлку.