Навіны Мядзельшчыны

69

Навіны МядзельшчыныАДБЫЛОСЯ пасяджэнне міжведамаснага Савета прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і венерычных хвароб пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Іны Барыевай. Разгледжаны пытанні: аб стане эпідэмічнай сітуацыі ў раёне; рабоце РВУП “Мядзельская ЖКГ” па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі; аб выніках правядзення Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу; задачах на 2014 год.

30 СНЕЖНЯ ў Мядзельскім ГДК адбудзецца раённы конкурс “Ваш выхад” паміж сем’ямі-аматарамі спеваў. Пачатак — у 18 гадзін.

КАМАНДА аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама “Мatriх-V” у мінулую суботу перамагла ў VІІ Астравецкім адкрытым калядным турніры па інтэлектуальных гульнях. У складзе каманды былі Вячаслаў і Ганна Саўчыкі, Андрэй Янчанка, Валерый Ільюковіч, Аляксей Гярашчанка, Алег Юшкевіч.

ДОБРЫЯ вынікі на абласной дыстанцыйнай алімпіядзе ў навучэнцаў Нарацкай сярэдняй школы №2. Па фізіцы ІІ месца заняў шасцікласнік Данііл Рудзянкоў, ІІІ — васьмікласнікі Юлія Несвятаева і Аляксандр Палюшкевіч. Мацнейшыя па матэматыцы — пяцікласнікі: І месца —у Ганны Кацяговай, ІІ — у Лізаветы Буйко, ІІІ — у Анастасіі Пазняковай.З 26 па 31 снежня ў Нарацкай СШ №1, СШ №2 горада Мядзел, гімназіі-інтэрнаце, Занарацкай СШ, Сырмежскім ВПК д/с-СШ працуюць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем.