Навіны Мядзельшчыны

70

Навіны МядзельшчыныЗ МЭТАЙ недапушчэння распаўсюджвання курыльных сумесей сярод навучэнцаў МУС сумесна з міністэрствамі адукацыі і аховы здароўя з 18 па 20 снежня праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю “Стоп-Спайс!”.

ПАЗАЎЧОРА ў райвыканкаме адбылася нарада ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны. Абмеркаваны наступныя пытанні: асноўныя тэндэнцыі развіцця ВІЧ/СНІД, выкананне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гады; традыцыі і перспектывы развіцця раённага перыядычнага выдання — газеты “Нарачанская зара”; правядзенне агляду-конкурсу “Чараўніцтва пад Новы год” — на лепшае святочнае афармленне прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, вуліц, дваровых тэрыторый прыватных і шматпавярховых дамоў.

З МЭТАЙ прафарыентацыйнай работы днямі з вучнямі сямі школ раёна сустрэўся прадстаўнік Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Аляксандр Каробка. Госць пазнаёміў старшакласнікаў з правіламі паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову, факультэтамі, формамі навучання.

НА чарговым пасяджэнні назіральнай камісіі райвыканкама абмеркавана работа па занятасці і жыццеўладкаванні грамадзян, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі і лячэбна-працоўных прафілакторыяў і пражываюць на тэрыторыі Нарацкага сельсавета. Па разглядаемым пытанні прынята рашэнне, накіраванае на актывізацыю дзейнасці ў адзначаным накірунку.