Навіны Мядзельшчыны

62

Навіны МядзельшчыныУКАЗАМ Прэзідэнта Беларусі ад 18 лістапада бягучага года № 512 за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджаны шэраг супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Сярод іх — прапаршчык унутранай службы вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Хацяновіч, які адзначаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені.

У САНАТОРЫІ «Прыазёрны» з 1 снежня за кароткі тэрмін можна скінуць лішнія кілаграмы вагі на новым абсталяванні. Практыкаванні выконваюцца ў спецыяльнай капсуле, у якой зманціраваны трэнажор.

НЯДАЎНА Мядзельшчыну наведаў біскуп Барысаўскі, вікарый Мінскай епархіі Праасвяшчэнны Веніямін. Ён правёў Боскую літургію ў царкве Святой Жываначальнай Тройцы ў Мядзеле. У КУРОРТНЫМ пасёлку Нарач гасцінна расчыніла дзверы для наведвальнікаў сауна. Належыць яна раённаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству «Мядзельская ЖКГ».

ЗА апошні месяц восені на Мядзельшчыне нарадзілася 19 хлопчыкаў і дзяўчынак. 25 маладых пар вырашылі разам крочыць па жыццёвай сцяжынцы і заключылі шлюб. Разам з тым, у лістападзе памёр 51 чалавек.