Навіны Мядзельшчыны

63

Навіны МядзельшчыныУ МАЛОЙ зале райвыканкама адбылася нарада па пытаннях барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй з удзелам прадстаўнікоў праваахоўных органаў, кіраўнікоў гаспадарак і арганізацый раёна, старшынь мясцовых Саветаў. У ходзе нарады была разгледжана таксама тэма захавання бяспекі дарожнага руху.

У МІНУЛУЮ суботу на базе СШ №2 г. Мядзел прайшла раённая школьная алімпіяда па прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. Удзел у ёй прынялі 9 каманд, якія спрачаліся ў трох відах: акрабатычныя камбінацыі, агульнафізічная падрыхтоўка і баскетбол. У групе “А” перамогу атрымала каманда Крывіцкага ВПК д/c-школа, другімі і трэцімі тут сталі калектывы Мядзельскай СШ №1 і Нарацкай СШ №2. У групе “Б” перамогу атрымала каманда Сырмежскага ВПК д/c-школа, другое і трэцяе месцы занялі адпаведна школьныя дружыны са Старлыг і Старых Габаў. Па выніках гэтых спаборніцтваў будзе сфарміравана зборная раёна, якая прыме ўдзел у пачатку снежня ў абласной спартакіядзе. ЗГОДНА з Дзяржаўнай комплекснай праграмай прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў на 2011-2014 гады і загадам Міністэрства аховы здароўя № 1153 ад 12 лістапада 2013 г. “Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі “Пераможам рак разам” з мэтай матывацыі насельніцтва да здаровага ладу жыцця, а таксама для своечасовага выяўлення анкалагічных захворванняў адпаведная акцыя адбудзецца 28-29 лістапада і ў нашым раёне. Кансультацыю можна атрымаць у Мядзельскай паліклініцы.