Навіны Мядзельшчыны

72

Навіны МядзельшчыныПАЗАЎЧОРА ў райвыканкаме адбылася нарада ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны. Аб эфектыўнасці супрацьдзеяння злачыннасці і карупцыі на тэрыторыі Мінскай вобласці і Мядзельскага раёна праінфармаваў прысутных намеснік начальніка РАУС Ю. Жалубоўскі. На ўзмацненні мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення засяродзіў увагу начальнік Дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама В. Лёвін. Аб арганізацыі падпіскі на перыядычныя выданні на першае паўгоддзе 2014 года расказала начальнік раённага вузла паштовай сувязі А. Жыхар.

21-22 ЛІСТАПАДА бягучага года ў раёне будзе праходзіць акцыя “Майстэрня здароўя: дні прафілактыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі і інсульту”.

ЯК паведамілі з упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, за кастрычнік атрыманы 3 крэслы-каляскі для інвалідаў I групы. Два інваліды па зроку атрымалі часы з сінтэзатарам мовы, двое — паправілі здароўе ў санаторыі “Пад’ельнікі”. 29 ЛІСТАПАДА 2013 года з нагоды Дня юрыста Рэспублікі Беларусь адвакаты юрыдычнай кансультацыі раёна будуць весці бясплатны прыём маламаёмасных грамадзян, даваць ім вусныя парады і кансультацыі. Звяртацца па адрасе: г. Мядзел, вул. Крупскай, 15, юрыдычная кансультацыя. Час прыёму: з 9.00 да 17.00.

У РАЁННЫМ вузле паштовай сувязі адбылася тэхнічная вучоба начальнікаў аддзяленняў паштовай сувязі. Абмеркаваны пытанні, якія датычаць правядзення падпісной кампаніі на I паўгоддзе 2014 года, аказання паслуг на афармленне ўкладу “Белдзяржстрах ЗАТ МТБанк”, а таксама лінейкі “Камфорт”.