Навіны Мядзельшчыны

77

Навіны МядзельшчыныПЕРШЫМ у Беларусі цэнтрам арганічнага земляробства стане Мядзельшчына. Ужо ў наступным годзе будуць створаны экалагічна чыстыя плантацыі. Наш раён быў абраны невыпадкова: тут ёсць вялікая зона адпачынку, а таксама мноства прыродных аб’ектаў, уздзеянне мінеральных угнаенняў на якія трэба абмежаваць. Экалагічна чыстая прадукцыя будзе выкарыстоўвацца ва ўстановах адукацыі і медыцынскіх установах.

НА базе гімназіі-інтэрната прайшоў раённы этап прадметнай алімпіяды па замежных мовах, інфарматыцы і геаграфіі. Удзел ў інтэлектуальным спаборніцтве прынялі 26 навучэнцаў са школ раёна; па тры лепшыя работы па кожнаму прадмету накіраваны ў Мінск для далейшай ацэнкі. А сёння на базе Мядзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі праходзіць алімпіяда па рускай мове і літаратуры, матэматыцы, хіміі, гісторыі, працоўным навучанні. Для ўдзелу заяўлены 92 школьнікі. 17 ЛІСТАПАДА ў 1200 у Мядзельскім музеі Народнай славы адкрыецца выстава “Першая сусветная вайна — рэха памяці”. На ёй будуць прадстаўлены ўзоры абмундзіравання, амуніцыі, ўзнагароды і знакі адрознення, прадметы побыту вайскоўцаў рускай і нямецкай армій — экспанаты з уласных фондаў музея і з прыватнай калекцыі І. Бабіцкага. На адкрыццё выставы таксама завітаюць рэканструктары мінскіх ваенна-гістарычных клубаў.