Навіны Мядзельшчыны

56

Навіны МядзельшчыныНОВЫЯ пагрузчыкі айчыннай вытворчасці “Амкадор-342” атрымалі па лізінгу УП “Княгінін-Агра”, ПСГ “Дзягілі” і ААТ “Мядзельскае аграпрамэнерга”. Гэтая тэхніка ўжо задзейнічана на вывазцы арганікі, іншых сельскагаспадарчых работах.

ПРАДСТАЎНІКІ музея Народнай славы прынялі ўдзел у аўтапрабегу, прысвечаным 95-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны. Яны наведалі воінскія пахаванні на тэрыторыі Вілейскага раёна.

ЦЭНТРАМ турызму праведзены раённыя школьныя спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні. У малодшай узроставай групе пераможцамі ў асабістым заліку сталі Анастасія Купрэвіч і Максім Нехвядовіч, у сярэдняй — Арына Доўгань і Аляксандр Купрэвіч (усе з СШ №2 г. Мядзела), а ў старэйшай — вучаніца Мядзельскай СШ №1 Кацярына Адамовіч і Уладзіслаў Альковіч з Крывіцкага ВПК д/с — СШ. У агульным заліку перамагла каманда СШ №2 г. Мядзела, 2-е і 3-е месцы занялі каманда Нарацкай СШ №1 і другая каманда СШ №2 г. Мядзела. Прызёры ў асабістым і камандным заліках узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму. Варта адзначыць таксама за належную падрыхтоўку каманд педагогаў дадатковай адукацыі, якія кіруюць турысцкімі гурткамі: А. Пачкоўскага, А. Навіцкага, Д. Дурэйку і В. Байко.

У ГАСПАДАРКАХ уздымаюць зябліва пад яравую сяўбу. Па стану на 11 лістапада ёсць 8239 гектараў, што складае 61 працэнт ад задання. Закончылі ўжо ўзорванне ў ПСГ “Дзягілі”, СК “Брусы”, АСП “Вузлянка” і ААТ “Сваткі”. Практычна завершана гэта работа і ў ААТ “Занарацкі”.

НАЙБОЛЬШЫХ сярэднесутачных надояў – па 14 кілаграмаў малака ад каровы — дасягаюць зараз у НП ”Нарачанскі”. Прыбаўка да адпаведнага перыяду мінулага года складае тут 2,52 кілаграма.