Навіны Мядзельшчыны

74

Навіны МядзельшчыныСПЕЦЫЯЛІСТЫ акрэдытаванай лабараторыі Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі замеры і даследаванні ўзроўняў шкодных і небяспечных фактараў вытворчага асяроддзя і ацэнкі ўмоў працы па паказчыках цяжкасці і напружанасці працоўнага працэсу на рабочых месцах шэрагу спецыяльнасцей устаноў адукацыі Мядзельшчыны. У тым ліку вадзіцеля, шэф-повара, повара, кухоннага рабочага, качагара, апальшчыка, рабочага па мыцці і рамонце спецадзення. На падставе атрыманых даных будуць складзены атэстацыйныя карты.

У ВАЛОЖЫНЕ адбыўся III Рэгіянальны конкурс “Саламяны павук”. Нарачанскі край прадстаўляла мастак Мядзельскага гарадскога Дома культуры Вікторыя Янцэвіч. Па выніках свята наша зямлячка ўзнагароджана дыпломам лаўрэата I ступені ў намінацыі “Падвясныя канструкцыі на абручы” і каштоўным падарункам. ПАДЧАС асенніх канікулаў школьнікам, якія наведвалі аздараўленчы лагер пры Мядзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі, у раённай дзіцячай бібліятэцы-экалагічным цэнтры была паказана пастаноўка на беларускай мове “Казкі пераблыталіся”. У ролі артыстаў выступілі вучні 5 “Б” класа гэтай жа навучальнай установы Арцём Бабровіч, Уладзіслаў Буйко, Дзіяна Кайко, Каця Мацюшонак. Яны з’яўляюцца ўдзельнікамі лялечнага гуртка, які працуе пры раённай дзіцячай бібліятэцы.