Навіны Мядзельшчыны

73

Навіны Мядзельшчыны НА абласным конкурсе вучнёўскіх навукова-даследчых работ, які прайшоў мінулымі выхаднымі, былі прэзентаваны чатыры даследванні навучэнцаў з нашага раёна. За работу, прадстаўленую ў секцыі “гісторыя”, дыпломам 1-ай ступені ўзнагароджаны навучэнцы дзясятага класа Нарацкай сярэдняй школы №2 Андрэй Бародзіч і Мікіта Вайцяшонак. Тэма даследвання — “Палявая фартыфікацыя 1-ай Сусветнай вайны ў міжазер’і Нарач — Мядзел”. Навуковы кіраўнік — настаўнік гісторыі Валянцін Феліцыянавіч Радзевіч.

У СУВЯЗІ са зваротам жыхароў Слабодскага сельсавета ўносяцца змены ў расклад руху аўтобуса па маршруце “Мядзел — Ваўкалаты праз Зані”. З 5 лістапада па аўторках устаноўлены рух па маршруце “Мядзел — Слабада праз Зані”. Адпраўленне аўтобуса з аўтавакзала “Мядзел” — у 815 і 1600, з прыпыначнага пункта “Слабада” — у 1020 і 1710.

КАСТРЫЧНІЦКІ нумар часопіса “Нёман” поўнасцю прысвечаны творчасці літаратараў нашай вобласці, творы якіх змешчаны пад агульнай назвай “Мінскі сшытак”. Ёсць там і вершы мядзяльчаніна Аляксандра Быкава ў перакладзе на рускую мову Міколы Шабовіча — таксама нашага земляка.

АРХІЕПІСКАП Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі правёў у Будслаўскім касцёле Літургію слова ў гонар Святога Губерта, нябеснага заступніка паляўнічых, рыбакоў, леснікоў і кушняроў. Пасля адбылося ўрачыстае асвячэнне аўтамабіляў паляўнічых. На свята сабралася каля двухсот чалавек з Маладзечна, Вілейкі, Браслава, Пастаў, Гродна, Віцебска, Мінска.