Навіны Мядзельшчыны

63

Навіны МядзельшчыныУ РАМКАХ Тыдня маці раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК правёў акцыю па аказанні матэрыяльнай дапамогі матулям, якія выхоўваюць 5 і больш дзяцей і працуюць у сельскагаспадарчых арганізацыях. Усяго наведалі 13 сем’яў — у Мядзельскім, Будслаўскім, Слабодскім, Сваткаўскім, Крывіцкім, Княгінінскім і Занарацкім сельсаветах.

МІНІМАЛЬНЫ заробак за верасень 2013 года індэксуецца на 6,8 %, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за гэты месяц перавысіў пяціпрацэнтную адзнаку да перыяду адначасовага перагляду (студзень 2013 года). Мінімальны заробак за верасень 2013 года складае 1464790 рублёў, а пагадзінны — 8760 рублёў.

МІНУЛАЯ вайна пакінула на тэрыторыі Мядзельшчыны нямала небяспечных рэчаў. І хоць прайшло ўжо шмат часу, людзі працягваюць знаходзіць у зямлі розныя выбуховыя прадметы. І не заўсёды паводзяць сябе пры гэтым правільна. Нагадваем, што ў такім выпадку, каб пазбегнуць бяды, нельга нават дакранацца да небяспечных знаходак. Трэба неадкладна патэлефанаваць у райваенкамат па нумары 55-7-54 альбо дзяжурнаму РАУС ці МНС адпаведна па нумарах 102 і 101.

У РАЁННЫМ восеньскім кросе прынялі ўдзел пятнаццаць устаноў адукацыі. У групе «А» месцы размеркаваліся так: І — ДУА «Будслаўская сярэдняя школа імя Паўліны Мядзёлкі», ІІ — ДУА «Крывіцкі ВПК ДС-СШ», ІІІ — ДУА «СШ №2 г. Мядзела»; у групе «Б»: І — ДУА «Сырмежскі ВПК ДС-СШ», ІІ — ДУА «Старлыгскі ВПК ДС-СШ імя Івана Аніські», ІІІ — ДУА «Слабодская СШ імя Адама Гурыновіча».