Навіны Мядзельшчыны

70

Навіны МядзельшчыныПАЗАЎЧОРА ў райвыканкаме адбылася нарада ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны. Аб выкананні праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў Мінскай вобласці на 2011-2015 гады праінфармавала прысутных намеснік дырэктара Мядзельскага ТЦСАН Н. А. Шаранговіч. Пра грып і яго прафілактыку, шкоду самалячэння расказала загадчыца інфекцыйнага аддзялення ЦРБ Н. М. Коршун. На пытаннях, якія датычаць захавання бяспекі дарожнага руху, спыніўся інспектар ДПС АДАІ РАУС А. Г. Бародзіч. З інфармацыйнай запіскай пракурора Мінскай вобласці “Аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі Міншчыны” пазнаёміў ідэолагаў пракурор раёна А. К. Івашкевіч.

Каманда нашага раёна «Дзеткі не з казкі» (у яе складзе былі навучэнцы ДУА «Мядзельская СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі» і «СШ №2 г. Мядзела») заняла трэцяе месца ў занальным этапе гульняў КВЗ «Асенні марафон», што пазаўчора прайшоў у Маладзечне. У ІІ чэмпіянаце Беларусі па прыкладной эстэтыцы другое месца заняла супрацоўніца ДУ “Санаторый “Сосны” — медсястра касметалогіі Наталля Буйчык.

У межах прафілактычнай акцыі «Флікер» начальнік АДАІ РАУС В. М. Лёвін і вядучы спецыяліст ад¬дзела адукацыі, спорту і турызму Н.К. Мінчук пабывалі ў ДУА «Занарацкая СШ», «Сырмежскі ВПК ДС-СШ», «Старлыгскі ВПК ДС-СШ імя Івана Аніські», дзе правялі з навучэнцамі 4-11 класаў прафілактычныя гутаркі, віктарыны, бліц-апытанне. Прысутныя школьнікі атрымалі флікеры.