Навіны Мядзельшчыны

72

Навіны МядзельшчыныУ РАМКАХ III педагагічнага марафону на базе гімназіі праведзены метадычныя аб’яднанні настаўнікаў фізікі і матэматыкі. Адкрыты ўрок па фізіцы ў 10 класе правяла Р. І. Балюк, метадычны семінар для настаўнікаў матэматыкі «Сучасны ўрок» — Н. М. Лагутка. Настаўніца матэматыкі гімназіі А. У. Самуленкава пазнаёміла прысутных з працэдурай правядзення атэстацыі на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі.

ЗМЯНІЎСЯ дызайн сайта санаторыя «Прыазёрны». Акрамя дызайна, спрошчана сістэма навігацыі. Зараз можна больш свабодна арыентавацца на старонках сайта www.naroch.by.

 14 КАСТРЫЧНІКА пройдзе патрыятычная акцыя «Мы любім, мы ганарымся!», накіраваная на павышэнне статуса маці. У рамках акцыі вучні школ горада і раёна выйдуць на вуліцы для таго, каб павіншаваць матуль са святам і ўручыць ім самаробныя паштоўкі. Ініцыятарам і арганізатарам акцыі з’яўляецца раённы камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У АДПАВЕДНАСЦІ з дэкрэтам, пробашчам Нарачанскай парафіі прызначаны айцец Пётр Фарына. А айцец Бярнард Радзік, які шчыра і аддана служыў Богу і людзям у Нарачы на працягу дванаццаці год, накіраваны на працу ў Брэст.