Навіны Мядзельшчыны

61

Навіны МядзельшчыныЯК паведамілі з інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мядзельскім раёне, ПГУП «Т» здзяйсняла рэалізацыю прадуктаў харчавання на суму 0,9 мільёна рублёў без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця. Тавар арыштаваны і канфіскаваны. Аналагічнае парушэнне дапушчана ПГУП «В», якое рэалізоўвала тавар без нанясення кантрольных (ідэнтыфікацыйных) знакаў. Арыштаваны тавар на суму 1,1 мільёна рублёў. Матэрыялы праверак накіраваны ў Гаспадарчы суд Мінскай вобласці. За такія парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць да 50 базавых велічынь.

У ПЛЕШЧАНІЦАХ прайшоў фінал 9-й абласной спартакіяды медыцынскіх работнікаў. У гэтых спаборніцтвах прыняла ўдзел каманда ўстановы аховы здароўя «Мядзельская ЦРБ». І заняла ў агульным заліку 2-е месца. Найбольш паспяхова члены нашай дружыны выступілі ў такіх відах як дартс, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, настольны тэніс, гіра. Пераможцамі, а таксама прызёрамі спартакіяды сталі В. Каравацкі і Р. Грыб, Д. Арлюк, Л. Роўда, С. Мычко. У МІНУЛЫ чацвер адбыўся семінар-нарада са старшынямі прафсаюзных арганізацый раёна, у яго рабоце прынялі таксама ўдзел інжынеры і грамадскія інспектары па ахове працы. Галоўная тэма семінара: «Забеспячэнне грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы». Былі разгледжаны і іншыя пытанні вядзення прафсаюзнай работы.